Аляксандр Георгіевіч Белых (, Новасібірск — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1970 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірску, Гомельскім філіяле Белдзіпрагандлю, Белжылпраекце ў Гомелі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года.

Творчасць Асноўныя працы: сталовая ў Рэчыцы (1977), універсамы па праспекце Кастрычніка (1978) і па вул. Ільіча (1979) у Гомелі; у аўтарскім калектыве: Дом Саветаў у Кіраўскім раёне Новасібірска (1977), рэканструкцыя кафэ «Залаты пеўнік» (1977), адміністрацыйны будынак з крамай «Пчалярства» (1979) у Гомелі, помнік загінулым партызанам у в. Міхалькі Гомельскай вобласці (1977).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Новасібірска Катэгорыя:Архітэктары Гомеля