Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх — сядзіба ў в. Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Дом Цюндзявіцкія пабудавалі ў 1897 годзе з уласнай цэглы, вырабленай на сваім цагельным заводзе. У сувязі з падзеямі 1917 года выехалі ў Польшу, а ў доме размяшчалася школа. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчаўся нямецкі гарнізон, які два разы атакавалі партызаны.
Апошнія дзесяцігоддзі сядзібны дом быў закінуты і прыйшоў у аварыйны стан. У пачатку 2021 года ён быў уключаны ў спіс аб’ектаў якія падлягаюць спісанню і зносуnn.by.
Архітэктура Галоўны ўваход вылучаны чатырма калонамі.
У доме размяшчалася веранда, пакоі для пражывання, кабінеты, сталовая, зала для прадстаўнічых мэт, бібліятэка з уласным экслібрысам. Мелася калекцыя твораў мастацтва ў выглядзе фамільных партрэтаў, напісаных алеем, халоднай зброі, антыкварных вырабаў з фарфору і старога срэбра.
Ацяпляўся з дапамогай адной печы праз дымаходы. А потым, «пры школе», сістэма ацяплення сапсавалася і замест яе ўсталявалі некалькі грубак.
Побач з домам былі ўзведзены гаспадарчыя пабудовы і жыллё для прыслугі, дзе пазней знаходзілася калгасная кантора, клуб і бібліятэка.
Ад сядзібы да возера вядзе алея, дзе захаваліся даволі рэдкія для Беларусі дрэвы — дзве лістоўніцы Сукачова і чатыры чорныя таполі. У возеры водзяцца карасі, шчупакі і акуніСядзібна-паркавы комплекс Цюндзявіцкіх..
Літаратура Абрамовіч, С. Дом добрых паноў / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. — 2009. — 29 жн. — С. 3. Имение Тюндевицких // Друцк / О. Н. Левко [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2014. — С. 554—555. — (Древнейшие города Беларуси). Кавалеўскі, С. Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў / С. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2012. — 31 студз. — С. 7. Кавалеўскі, С. Легенды Галошава / С. Кавалеўскі // Витебские вести. — 2013. — 23 нояб. — С. 10. Цуприянович, М. Заповедные уголки моей маленькой Родины / М. Цуприянович // Наша Талачыншчына. — 2007. — 22 верас. — С. 4.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Талачынскага раёна Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Галошава Катэгорыя:1897 год у Беларусі Катэгорыя:Цюндзявіцкія