Палёўка (Myagrum) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства . Адзіны прадстаўнік роду — Палёўка пранізалістая (Myagrum perfoliatum) L., Sp. Pl. 2: 640 (1753).

Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая раліна вышынёй 20—60 см. Сцябло прамое. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае, суцэльнае, шызае, падоўжанае, з завостранай верхавінкай і зубчастым краем. Прыкаранёвае лісце выцягнутае ў чаранок, стрэлападобнае каля асновы. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з шасцю тычынкамі і чатырма пялёсткамі, у гронках. Плод — стручок булавападобнай формы, даўжынёй 5—6 мм.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана пераважна ў Еўропе і ўмераных і трапічных (Індыя) абласцях Азіі. Натуралізавалася ў Паўночнай Афрыцы (Алжыр), Японіі, ЗША і АўстралііMyagrum perfoliatum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна. Мезафіт і мезатроф. Расце на лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, на аблогах, пустках, у садах, парках і агародах, каля дарог.

Літаратура

Спасылкі

Myagrum // The Plant List Genus: Myagrum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе