Гла́заўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Глазаўка.
Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 29 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак МікольскРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глазаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак ЧыстаеРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).. 17 мая 1979 года ў склад Недайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёска Старая Буда, пасёлкі Баец, Даліна, Зеляноўка і Лявады), наўзамен у склад сельсавета з Недайскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Іванаўка, Жытанежжа, пасёлкі Дзікава і Клянок)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).. 1 снежня 2009 года Глазаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Марозавіцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг.
У склад Глазаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія цяпер не існуюць: да 1969 года — пасёлак Мікольск, да 1976 года — пасёлак Чыстае, да 1997 года — пасёлак Клянок, да 2005 года — пасёлак Макаўе.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 868 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года , з іх 96,4 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе