Барыс Аляксандравіч Барысаў (, м. Мэжырыў, Вінніцкая вобласць, УССР — ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Адэскі інстытут грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва ў 1936 годзе. Працаваў галоўным архітэктарам Гомеля, з 1948 па 1963 г. — галоўным архітэктарам праектаў Гомельскага аблпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года.
Творчасць Асноўныя працы: праекты рэканструкцыі будынкаў Гарадскога драматычнага тэатра (1939), Палаца піянераў (1948—1950) у Гомелі, генплан Гомеля на 1980 г. (1958—1963, у аўтарскім калектыве).
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Гомеля