Зоя Васільеўна Асмалоўская (, Орша, цяпер Віцебская вобласць, Беларусь — ) — савецкая і беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаная артыстка БССР (1982).
Біяграфія Нарадзілася 1 сакавіка 1928 года ў Оршы. У школе Зоя выконвала ролі ў драматычным гуртку, але да таго часу, як Асмалоўская паступіла ў інстытут, яна хацела ў будучым быць настаўнікам рускай мовы і літаратуры.
У 1952 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Амаль усё жыццё Зоі Асмалоўскай непасрэдна мае сувязь з Мінскам, калі не лічыць час эвакуацыі падчас Вялікай Айчыннай вайны і двух гадоў яе жыцця пасля заканчэння інстытута. Гэтыя два гады Асмалоўская працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры; там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Юрыем Сідаравым.
Дачка — Алена Сідарава — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Таксама Зоя Васільеўна ўдзельнічала ў тэле- і радыёпастаноўках.
З 14 верасня 1954 года працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага.
Памерла 30 красавіка 2012 года ў Мінску.
Творчасць Ад сваіх педагогаў Дз. Арлова і Б. Мардвінава ўспрыняла ўрокі арганічнага жыцця ў вобразе, натуральнага ўнутранага пераўвасаблення ў псіхалагічны свет персанажа, што і характарызуе створаныя ёю ролі. Актрыса востра адчувала характарную адметнасць і эмацыянальны стан душы сваіх гераінь.
Ролі ў тэатры «Порт-Артур» І. Ф. Папова і А. М. Сцяпанава — Вара «Гады падарожжаў» А. М. Арбузава — Ніна «Мяшчане» М. Горкага — настаўніца Цвятаева «Каменнае гняздо» Х. Вуаліёкі — Марта «Барабаншчыца» А. Д. Салынскага — Марта Шродэр «І адзін у полі воін» Ю. Дольд-Міхайліка — Лора «Іркуцкая гісторыя» А. М. Арбузава — Ларыса «Улада цемры» Л. М. Талстога — Акуліна «Акіян» А. Штэйна — госця «Праводзіны белых начэй» В. Ф. Панова — жонка брата «Пад адным небам» А. Маўзона — Людміла «У дзень вяселля» В. С. Розава — Нюра «Іван ды Мар’я» В. А. Гольдфельда — зямелька-Матушка «Вяселле на ўсю Еўропу» А. Арканава, Г. Горына — буфетчыца «Снежная каралева» Е. Л. Шварца — бабуля
Фільмаграфія 1970 — Крушэнне імперыі 1972 — Вось і лета прайшло… — цырульнік 1973 — Хлеб пахне порахам 1974 — Апошняе лета дзяцінства — жонка інжынера Зіміна 1974 — Сяргееў шукае Сяргеева — Галіна Паўлаўна, суседка 1975 — Надзейны чалавек (2 серыя) 1978 — Абочына — жонка Валовіча
Літаратура
Асмалоўская Зоя Васілеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя: у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1: А-Б. — С. 291. Асмалоўская Зоя Васілеўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 418. Бур’ян, Б. І. Асмалоўская Зоя Васілеўна / Б. І. Бур’ян // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 1: А-К. — С. 62.
Спасылкі Зоя Осмоловская на сайте Belactors
Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя