Вольга Зянонаўна Крэч (, в. Жупраны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Гомельской области .

Біяграфія Нарадзілася 25 красавіка 1969 года ў в. Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Педыятрыя»; клінічную ардынатуру Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Педыятрыя».

Працавала ўрачом-неанатолагам Полацкага радзільнага дома; участковым урачом-педыятрам Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы; загадчыкам дзіцячага аддзялення Акцябрскай цэнтральнай раённай бальніцы Гомельскай вобласці; урачом-педыятрам, урачом-неанатолагам (загадчыкам) педыятрычнага аддзялення для неданошаных дзяцей Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па заканадаўствеКрэч Вольга Зянонаўна .

Сям’я Замужам, мае дваіх дзяцей.

Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі», ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя