Адкрытае акцыянернае таварыства «Белару́скі індустрыя́льны банк» — колішні камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 1991 годзе. У 2010 годзе ўвайшоў у склад «Тэхнабанка».

Рэквізіты S.W.I.F.T. — BEIN BY 22. МФА — 153001725. АДР — 100195493. УНП — 100195493.

Дзейнасць Галоўны офіс размяшчаўся па адрасе 220004, Мінск, вул. Мельнікайтэ, 8.

Гісторыя 31 кастрычніка 1991 года зарэгістраванае ТАА «Камерцыйны банк прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь „Прафбанк“». Заснавальнікамі сталі 52 прафарганізацыі.

У 1995 банк рэарганізаваны ў «Прафбанк», у 1999 — у АКБ «Беларускі індустрыяльны банк». З кастрычніка 1999 — ААТ «Беларускі індустрыяльны банк».

12 сакавіка 2003 года Кіраўніцтва Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зацвердзіла Пастанову аб адкліканні ў «Беларускага індустрыяльнага банка» з 20 сакавіка 2003 года дазволу на прыцягненне ва ўклады сродкаў фізічных асоб у сувязі з невыкананнем эканамічнага нарматыву ўласнага капіталу, які складаў 10 мільёнаў еўра. 31 мая 2010 года Беларускі індустрыяльны банк далучыўся да «Тэхнабанка».

Спасылкі «Прафбанк» у электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Беларускі індустрыяльны банк» у электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Катэгорыя:Былыя банкі Беларусі