Алена Станіславаўна Патапава (, Скідзель, Гродзенская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Гродненской области і 8 склікання.

Біяграфія Нарадзілася 27 сакавіка 1978 года ў г. Скідзелі Гродзенскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях «Філалогія» і «Правазнаўства».

Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №28 г. Гродна; старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ТАА «ЗОВ», намеснікам генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўніча-мэблевае аб’яднанне «ЗОВ».

Выбіралася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

З’яўляецца членам Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенцеПатапава Алена Станіславаўна.

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродненскай-Кастрычніцкай акругі № 50. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Узнагароды Узнагароджана юбілейнымі медалямі «100 гадоў прафсаюзнаму руху», «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровымі граматамі Гродзенскага гарвыканкама.

Крыніцы

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання