Помнік ахвярам грамадзянскай вайны — помнік у горадзе Паставах.

Гісторыя Помнік-стэла салдатам і афіцэрам, якія загінулі падчас ваенных дзеянняў 1920 года. Быў усталяваны ў 1934 годзе. Аўтар — Пінскі. Старажылы сцвярджаюць, што гэта інтэрнацыянальнае пахаванне польскіх, нямецкіх і рускіх салдат.

У першыя пасляваенныя гады паступіў загад знішчыць помнік на магіле, але мясцовыя жыхары выступілі супраць гэтага. У выніку было прынята рашэнне так арганізаваць забудову тэрыторыі вакол помніка, каб закрыць яго ад вачэй. З помніка былі збіты арол і мемарыяльная таблічка з надпісам на польскай мове: «Загінуўшым салдатам, абараняўшым Айчыну», магілы разрыты, значную частку астанкаў воінаў вывезлі, астатнія былі зацэментаваны — на гэтым месцы быў пабудаваны двухпавярховы будынак.

Неаднойчы рабіліся спробы канчаткова разбурыць помнік. Да нашых дзён захаваўся толькі пастаментПомнік ахвярам грамадзянскай вайны. Пастаўскі раён, г. Паставы.

Літаратура Бынькоў, А. Памяць пра польскіх жаўнераў / А. Бынькоў // Народнае слова. — 2011. — 14 чэрв. — С. 7. Ластоўская, Р. Памяць загінуўшых воінаў варта ўвекавечыць па-людску / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. — 2004. — 24 снеж. — С. 3.

Спасылкі

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Паставаў Катэгорыя:З’явіліся ў 1934 годзе Катэгорыя:1934 год у Заходняй Беларусі