Помнік Рыгору Канстанцінавічу Арджанікідзэ — былы помнік у Мінску, які быў размешчаны на тэрыторыі завода электронных вылічальных машын імя Р. К. Арджанікідзэ па вуліцы Кульман (дом № 1). Скульптура партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Рыгора Арджанікідзэ ўстаноўлена ў 1966 годзе.

Знесены 22 красавіка 2021 года ў гадавіну з дня нараджэння Уладзіміра ЛенінаФотофакт. В центре Минска демонтировали советский памятник.

Апісанне За аснову стварэння помніка была ўзята скульптура, зробленая у 1937 годзе для выстаўкі «Індустрыя сацыялізму», на якой спыніў свой выбар заводскі мастак Дзегцяроў. У помніка Арджанікідзэ правая рука не прапарцыйная целу і занадта вялікая. Вялікі палец моцна адтапыраны адносна іншых пальцаў рукі і ўтварае нешта накшталт клюшні. Паводле заводскай байкі, хтосьці аднойчы залез на скульптуру і ўставіў у руку шклянкуПамятник за забором.

Помнік быў пастаўлены бокам да алеі, развернуты да галоўнага ўезду з боку вуліцы Якуба Коласа.

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:1966 год у Мінску Катэгорыя:Серго Арджанікідзэ Катэгорыя:Вуліца Якуба Коласа (Мінск) Катэгорыя:Зніклі ў 2021 годзе Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Знішчаныя помнікі