Адукацыйная прастора раёна прадстаўлена наступным чынам: 1 гімназія, 8 сярэдніх школ, 2 яслі-сад–сярэднія школы, 2 базавыя школы, 3 яслі-сад–базавыя школы, 13 устаноў дашкольнай адукацыі, 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр, 1 цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі,1 раённы цэнтр дзяцей і моладзіАсвета. Пастаўскі раён.

Агульная сярэдняя адукацыя Пастаўская гімназія; сярэдняя школа № 1 г. Паставы; сярэдняя школа № 2 г. Паставы; сярэдняя школа № 3 г. Паставы; сярэдняя школа № 4 г. Паставы; базавая школа № 5 г. Паставы; Камайская сярэдняя школа; Навасёлкаўская сярэдняя школа; Варапаеўская сярэдняя школа; Гуцкая сярэдняя школа; Дунілавіцкая яслі-сад–сярэдняя школа; Лынтупская яслі-сад–сярэдняя школа; базавая школа № 5 г. Паставы; Курапольская базавая школа; Андронаўская яслі-сад–базавая школа; Навадруцкая яслі-сад–базавая школа; Юнькаўская яслі-сад–базавая школа.

Колькасць навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна ў 2018/2019 навучальным годзе – 3449.

Дашкольная адукацыя яслі-сад № 1 г. Паставы; яслі-сад № 2 г. Паставы; яслі-сад № 3 г. Паставы; яслі-сад № 4 г. Паставы; яслі-сад № 5 г. Паставы; Варапаеўскі яслі-сад № 1; Камайскі яслі-сад; Гуцкі яслі-сад; Навасёлкаўскі яслі-сад; Курапольскі яслі-сад; Хацілаўскі яслі-сад; Ярэўскі яслі-сад; Вярэнькаўскі яслі-сад.

Колькасць выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі – 1299.

Сярэдняя спецыяльная адукацыя УА «Пастаўскі дзяржаўны каледж».

Сацыяльна-педагагічныя ўстановы ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пастаўскага раёна».

Спецыяльная адукацыя ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна».

Пазашкольныя ўстановы ДУДА «Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».

Літаратура Кашырын, А. Я. Абноўлены і школы, і праграмы / А. Я. Кашырын ; гутарыла А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2018. – 29 жн. – С. 3. Фалалееў, У. Чароўны край – Пастаўшчына / У. Фалалееў // Настаўніцкая газета. – 2012. – 16 чэрв. – С. 18.

Спасылкі Сайт упраўлення па адукацыі Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Пастаўскі раён Пастаўскі раён