thumb|200px|Герб «Пелікан». Рэканструкцыя Т. Гайла, які змадэляваў Нясецкага і АстроўскагаGajl, T. Herbarz polski od średniowiecza do XX wieku: ponad 4500 herbów szlacheckich 37 tysięcy nazwisk 55 tysięcy rodów / Tadeusz Gajl. — Gdańsk: L&L, 2007. — 543, s.: il. — S. 261. — ISBN 978-83-60597-10-1. «Пелікан» () — прыватнаўласніцкі герб у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім.
Апіанне На чырвоным полі звернуты налева срэбны пелікан, які корміць птушанят крывёю з разарваных грудзей. Клейнод — 3 страўсавыя пёры. Намёт — чырвоны, абліцаваны срэбрам.
Польскі гісторык Юзаф Шыманьскі і геральдыст Альфрэд Знамяроўскі малююць пелікана на гняздзе. У Знамяроўскага птушка паварочваецца направа, а гняздо залатое, заплятанаеZnamierowski, A. Herbarz rodowy: kompendium / Alfred Znamierowski. — Warszawa: Świat Książki, 2004. — 334, s.: il. (w tym kolor.), faks., fot., rys. — S. 143. — ISBN 83-7391-166-9.. Юліюш Караль Астроўскі адрознівае версію з гнёздамі і надае ёй асобнае імя Пелікан II.
Гісторыя Аўтары гербоўнікаў Папроцкі і Нясецкі даюць толькі легендарнае апісанне герба. Легенды распавядаюць аб камандзіры, які ахвяраваў сабой дзеля сваіх рыцараў, як пелікан для сваіх дзяцей, або пра біскупа са ШвецыіHerbarz polski Kaspra Niesieckiego powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopismów, dowodów urzędowych i wydany przez Jana Nep. Bobrowicza. T. VII. — Lipsk: Breitkopf i Haertel, 1841. — 4, 582 s.: il. — S. 266. . З іншага боку, Астроўскі, хоць і не цытуе дакладную гісторыю пачатку герба, упэўнены, што герб прыбыў з-за мяжы. Паводле думкі Шыманьскага, заснаванай на архіўных даследаваннях Барбары Трэліньскай, герб «Пелікан» з'явіўся са справай набілітацыі Януша Імбрама ад 7 сакавіка 1564 года, пацверджанага 14 красавіка 1579 годаSzymański, J. Herbarz rycerstwa polskiego z XVI wieku / Józef Szymański. — Warszawa: «DiG», 2001. — XVII, 360 s.: il. — S. 213. — ISBN 83-7181-217-5..
Гербоўнік родаў Спіс з 49 прозвішчаў быў складзены на аснове працы Т. ГайлаGajl, T. Herbarz polski od średniowiecza do XX wieku: ponad 4500 herbów szlacheckich 37 tysięcy nazwisk 55 tysięcy rodów / Tadeusz Gajl. — Gdańsk: L&L, 2007. — 543, s.: il. — S. 406—539. — ISBN 978-83-60597-10-1..
Катэгорыя:Гербы паводле алфавіта Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы