Выдаве́цтва «На́шай ні́вы» — беларускае выдавецтва, якое існавала ў Вільні ў 1907—1913 гадах пры газеце «Наша ніва». Выдавала мастацкую, навукова-папулярную і сельскагаспадарчую літаратуру, календарыА. С. Ліс. Выдавецтва «Нашай нівы» // — С. 369..
Спрычынілася да выдання больш 40 беларускіх кніг. Сцяпан Александровіч вызначае 33 выдання «Нашай нівы» і адначасова прыводзіць факты, што пры ўдзеле рэдакцыі газеты выйшлі яшчэ не менш за сем кніг: «Песні-жальбы» Якуба Коласа, «Снатворны мак» Кандрата Лейкі, «Чыжык беларускі» Гальяша Леўчыка, «Вянок» Максіма Багдановіча, «Калядная пісанка», «Ян Баршчэўскі — першы беларускі пісьменнік ХІХ стагоддзя» і «Адам Ганоры Кіркор» Рамуальда Зямкевіча. Выданні атрымлівалі паліграфічнае ўвасабленне ў друкарнях Марціна Кухты, «Прамень» і «Znicz».
Асобнымі адбіткамі газетных артыкулаў былі перакладзеныя на беларускую мову выданні «Зямельная справа ў Новай Зеландыі» (1907, пералажыў з украінскай мовы А. Б.), «Гедалі» Э. Ажэшкі (1907), «Казка аб вадзе» Э. Беламі (1907), «Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне» Д. Дарашэнкі (1909), «Гутаркі аб гаспадарцы» Семпалоўскага (1909, пералажыў з польскай мовы Антось Асіна (А. Карніцкі)) (выйшлі ў друкарні Марціна Кухты)С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 217..
У 1912 годзе выйшлі кірыліцай і лацінкай 2 зборнікі мастацкіх твораў, надрукаваных у газеце. За 1910, 1911, 1912 і 1913 гады выйшлі кірыліцай і лацінкай «Беларускія календары» аб’ёмам ад 86 да 120 старонак і тыражом ад 4000 да 8000 экземпляраў. Календары складаліся з раздзелаў: агульныя звесткі, важнейшыя кірмашы на Беларусі, статыстычны і юрыдычны раздзелы, парады для гаспадароў, бацькам і маткам. У 1911—1912 гадах у друкарні «Прамень» коштам Т. Г. выйшлі кнігі Т. Гушчы «Апавяданні», Ядвігіна Ш. «Бярозка», «Беларускія казкі», А. Амфітэатрава «Хілібертава пакута», Маліноўскага «Як багацеюць чэшскія сяляне»С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 218..
З 1912 года выдавала часопіс «Саха». Спыніла дзейнасць у сувязі з заснаваннем на яго базе Беларускага выдавецкага таварыстваА. С. Ліс. Выдавецтва «Нашай нівы» // — С. 305..
Літаратура .
Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918) Катэгорыя:1907 год у Вільні Катэгорыя:З’явіліся ў 1907 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1913 годзе