Цвінтарэ́й звычайны (Centaurium erythraea) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назвы Цвінтарэй звычайны, сардэчнік, цэнтаўрыя, тысячнік.

Батанічнае апісанне

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30 см. Сцябло прамое, чатырохграннае, разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае, з гладкім краем, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце лінейна-ланцэтнае, завостранае, сядзячае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ярка-ружовага колеру з жаўтаватай трубкай. Суквецце — шчыток. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных (Пакістан) абласцях Еўразіі і ў Паўночнай Афрыцы (Лівія, Алжыр, Марока, Туніс)Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі, на Азорскіх і Канарскіх астравах.

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, ускрайках нізінных балот, аблогах і берагах азёр.

Ахоўваецца ў Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны.

Выкарыстанне Лекавая расліна.

Літаратура — С. 267.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарычкавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Флора Новай Зеландыі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1800 годзе