Аляксандр Рыгоравіч Арлоў (,  — ) — савецкі военачальнік, інжынер-віцэ-адмірал.

Біяграфія Нарадзіўся ў Оршы ў 1900 годзе ў яўрэйскай сям’і.

Службу А. Арлоў пачынаў матросам Волжскай ваеннай флатыліі. Скончыў вучылішча і Ваенна-марскую акадэмію, служыў на караблях і ў штабах флатоў.

У 1937—1945 гадах быў начальнікам Галоўнага тэхнічнага ўпраўлення ВМФ. У верасні 1940 года быў старшынёй камісіі па прыёмцы заводаў у горадзе Ліепая. У тым жа годзе ён атрымаў званне контр-адмірала. У 1944 годзе яму нададзена званне віцэ-адмірала.

Загінуў у авіяцыйнай катастрофе ў красавіку 1945 года, не дажыў да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне некалькі тыдняў.

Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Нахімава 1 ступені Ордэн Чырвонага Сцяга

Літаратура Шитиков Е. А., Краснов В. Н., Балабин В. В. Кораблестроение в СССР в годы Великой Отечественной войны. М., 1995. С. 96; Русский архив: Великая Отечественная. Т. 21 (10). М., 1996. См. им. указ.; Т. 12 (1-2). М, 1997. С. 451—456.

Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах