УАЗ «Лёзненская раённая цэнтральная бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Лёзненскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Лёзна.

Гісторыя Цэнтральная аптэка № 16 Лёзненскага раёна створана як структурнае падраздзяленне Аптэчнага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама ў 1964 годзе. Структурныя падраздзяленні аптэкі маюцца ў в. Дабрамыслі, Высачаны, Веляшковічы, Бабінавічы. Аптэчны пункт першай катэгорыі ў Лёзне размешчаны па вул. Садовай, 1. Да аптэк прымацаваны 15 аптэчных пунктаў другой катэгорыі, якія арганізаваны і функцыяніруюць пры ФАПах.

У структуры ЦРБ маецца 6 аддзяленняў: тэрапеўтычнае на 40 ложкаў, хірургічнае, якое ўключае ў сябе аперацыйны блок, педыятрычнае, інфекцыйнае, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, аддзяленне хуткай дапамогі і прыёмны пакой. Вялікая ўвага ў медыцынскіх установах удзяляецца павышэнню якасці медыцынскага абслугоўвання, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.

У сістэме аховы здароўя працуюць 46 урачоў, 149 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналуМедыцына. Лёзненскі раён

Спіс лекава-прафілактычных устаноў Медыцынскае абслугоўванне жыхароў ажыццяўляе: Лёзненская ЦРБ, разлічаная на 97 ложкаў, з паліклінікай на 300 наведванняў за змену; Веляшковіцкая ўчастковая бальніца на 5 ложкаў, у тым ліку 10 ложкаў сястрынскага догляду; Дабрамыслінская ўчастковая бальніца на 5 ложкаў, у тым ліку 10 ложкаў сястрынскага догляду; Бабінавіцкая і Высачанская ўрачэбныя амбулаторыі; 13 фельчарска-акушэрскіх пунктаў: у вёсках Барсеева, Зачэрня, Емельянава, Крынкі, Кавалі, Надзёжына, Чкалава, Пушкі, Стасева, Якубоўшчына, Новае Сяло, Асіпенкі, Міхалінава.

Галоўныя ўрачы Мікалай Паўлавіч Курчаў (1952—1986). Ігар Яўгенавіч Варахобка.

Літаратура Дервоед, И. А. Лиозненский район / И. А. Дервоед // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 64-67.

Спасылкі Сайт Лёзненскай цэнтральнай раённай бальніцы

Катэгорыя:Лёзна Катэгорыя:Культура Лёзненскага раёна Катэгорыя:Бальніцы Беларусі