Іван Лявонцьевіч Рагу́ля (, Ачукевічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — , Баранавічы, БССР) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (1943).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. БеларусУзнагародны ліст І. Л. Рагулі.
З кастрычніка 1917 года — у Чырвонай гвардыі, з лістапада 1917 года — у Чырвонай арміі. Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваенную школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага начальнага саставу (1930).
У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штаба танкавай брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса, ваяваў на розных франтах, удзельнік баёў на Курскай дузе, пад Масквой, на Украіне.
У час вызвалення Беларусі ваяваў на Першым Беларускім фронце, удзельнік баёў за вызваленне горада Баранавічы. Памёр ад ран 20 ліпеня 1944 года.
Памяць У 1964 годзе вуліца Беластоцкая горада Баранавічы была перайменавана ў вуліцу Рагулі з адкрыццём мемарыяльнай дошкі. На белай мармуровай дошцы надпіс: «Вуліца носіць імя генерал-маёра Рагулі І. Л., загінуўшага смерцю храбрых пры вызваленні г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.»Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы .
Літаратура
Катэгорыя:Памерлі ад ран Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Выпускнікі курсаў «Выстрал» Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Выпускнікі аб’яднанай беларускай ваеннай школы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Члены КПСС