Солтаны, частка роду карысталася прыдомкам Перасвет або Перасвятовічы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба ўласнага «Солтан» (які часта называюць «Сыракомляй»). Прадстаўнікі роду вядомыя на Валыні і Кіеўшчыне, у Інфлянтах і ў Рэчыцкім павеце, дзе на працягу XVII—XVIII стст. займалі павятовыя ўрады.

Герб

Каспер Нясецкі апісвае герб як «Сыракомлю» з адрозненнем: над Абданкам два крыжы, адзін над другім, ніжні большы, верхні меншы, над крыжам зорка, у клейнодзе тры страўсіныя пёры. Зорку, паводле пераказу, які ён прыводзіць, продак роду атрымаў ад вялікага князя Вітаўта. Нясецкі адзначае таксама, што Б. Папроцкі змяшчаў Солтанаў пад гербам «Корчак», і лічыць гэта памылкай. У «Малым гербоўніку Рагачоўскай шляхты» герб рэчыцкай галіны пададзены ў форме «Сыракомля змененая» («Солтан»). (арт. 48, с. 264—265).

Паходжанне

Адгалінаванне валынскага роду Ставецкіх (Шышкаў Ставескіх), нашчадкі пана Солтана Стэцковіча Ставецкага, вядомага ў 1-й палове XVI ст., ад якога пайшла кіеўская галіна родуОднороженко О. Руські родові герби XIV—XVI ст. як генеалогічне джерело // Збірка наукових праць / Голова редколегії В. А. Смолій; упорядник В. В. Томазов. — К.: ВД «Простір», 2013. — Вип. І. — 440 с. — С. 410..

Перасвет-Солтаны, якія жылі ў Рэчыцкім павеце, напэўна, аднаго паходжання з Солтанамі з Кіеўскага павета.

У XVII ст. радаводы шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў, магнацкага Солтанаў і баярскага Солтанавічаў змяшаліся, і вызначэнне, хто з пазнейшых асоб з прозвішчам Солтан да якога роду належыць, патрабуе асобнага даследавання для кожнай. Нясецкі падае ўсіх іх у адным артыкуле, разам з жыровіцкай магнацкай галіной.

Валынь і Інфлянты

Нясецкі асобна адзначае Солтанаў на Валыні пад Крамянцом, якія карысталіся іншым гербам — гарматай на двух колах, павернутай управа, з крумкачом, што трымае ў дзюбе пярсцёнак з дыяментам. Паводле звестак, атрыманых ім ад Самуэля Солтана, гэтая галіна перайшла на Валынь з Інфлянтаў. Да яе Нясецкі адносіць Станіслава Перасвет-Солтана, падстарасту судовага брацлаўскага і старасту амелянскага, жанатага з Элеанорай Гільзен.

Гербы роду ў Інфлянтах у XVIII ст. сталі прадметам асобнага даследавання А. Шаланды.Шаланда А. Гербы роду Солтанаў у Інфлянтах у XVIII ст. // Герольд Litherland. № 24. — Горадня—Мінск, 2023. — С. 40—47.

Рэчыцкая галіна

У Рэчыцкім павеце Солтаны трымалі земскія і гродскія ўрады. Нясецкі называе Яна, суддзю земскага рэчыцкага і старасту прапойскага і рэчыцкага, з сынам Геранімам-Уладзіславам; Тэадора, падстолія рэчыцкага; Міхала Льва Солтана, падкаморага старадубаўскага (1704); Юзафа, пісара гродскага рэчыцкага (1788); Юзафа, падстарасту рэчыцкага, і Крыштапа, лоўчага. Асобна ён падае Гераніма, падкаморага старадубаўскага і пасла на сойм 1667 г.: на тым сойме маёнткі Хіжава (Chyzów), Рогінь (Robyn) і Наўхавічы (Nauchowice) ў Рэчыцкім павеце, трыманыя дагэтуль пажыццёва, былі аддадзены яму ў спадчыннае валоданне ўзамен бацькоўскіх уладанняў у Смаленскім ваяводстве, страчаных паводле дамовы з Масквой.

Радавод гэтай галіны апублікаваў З. Л. Яцкевіч паводле спраў земскага суда Рагачоўскай правінцыі. Ён выводзіць род ад Базыля, падстолія старадубаўскага, які падпісаў лаўдумы шляхты Старадубскага павета ў 1615 і 1616 гг.Нясецкі называе бацькам Гераніма-Уладзіслава Яна, суддзю земскага рэчыцкага і старасту прапойскага, тады як Яцкевіч — Базыля, падстолія старадубаўскага. Сынамі Базыля былі Пётр, пісар земскага суда Рэчыцкага павета, і Геранім-Уладзіслаў, падкаморы старадубаўскі, чые спадчынныя ўладанні — Хіжава, Петраевічы, Гарадзец, Задуб'е, Рогінь, Лушава і Ваўкаўшчына — былі замацаваны прывілеем караля Яна Казіміра ад 19 мая 1667 г. Ад Пятра пайшла лінія, якая ў 1700 г. атрымала маёнтак Лушаў, аддзелены ў 1733 г. ад Рогіні; род быў прызнаны ў дваранстве 14 кастрычніка 1773 г.

У попісе шляхты Рэчыцкага павета 30 верасня 1765 г. з Лушава пісаліся Вінцэнт, Міхал, Крыштап, Бенядыкт і Лявон Солтаны, а з Дземяхаў — Юзаф Солтан.Попіс падае толькі імёны і назвы ўладанняў, без прыдомкаў і імёнаў бацькоў.НГАБ. Ф. 1783. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 54—65адв.

У 1747 г. Марцін Перасвет-Солтан прадаў маёнтак Баранавічы на мяжы Навагрудскага і Рэчыцкага паветаў Антонію Вірпшу, гараднічаму троцкаму.

Вядомы асобы

Станіслаў Солтан (1756—1836) — харунжы вялікі літоўскі (з 1782) і падкаморы вялікі літоўскі (з 1790), маршалак надворны літоўскі (1791—1792); староста слонімскі; генерал-ад’ютант літоўскай польнай булавы.Нясецкі называе ў гэтым жа артыкуле «Станіслава, харунжага вялікага літоўскага».

Гл. таксама

Рэчыцкая шляхта Рагачоўская правінцыя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Аляксея Шаланда Гербы роду Солтанаў у Інфлянтах у XVIII ст. // Герольд Litherland № 24 — Горадня-Менск, 2023. — С. 40—47.