Солтанавічы, Салтанавічы або Солтаны — род лагойскіх баяр герба «Ліс».
Гісторыя У XVII ст. радавод баяраў Солтанавічаў змяшаны з радаводам магнатаў СолтанаўФлоря, 2011, с. 14Мірановіч, 2006, с. 10-11Вяроўкін-Шэлюта, 2006, с. 620, на думку Аляксея Бялецкага, наўмысна.
Пачынальнік — лагойскі баярын Солтан, які да 1477 года выслужыў у князя Аляксандра Чартарыйскага дзве службы ў Ганявічах з яго лагойскіх уладанняў у Менскім павеце. Солтан меў сыноў Міхаіла, Ілью і Грыньку, а таксама дачок Марыну і Ганну.
Сын князя Аляксандра — князь Сямён Чартарыйскі, зрабіў яшчэ болей, вызваліў братоў Солтанавічаў ад службы сабе з нададзенага бацькам маёнтка і дазволіў служыць з яго каму захочуць. Браты звярнуліся па прыняцце на службу да гаспадара, урэшце прынамсі Ілья і Грынька ўжо ў 1496 годзе былі дваранамі вялікага князя Аляксандра Ягелончыка. У пацвярджальным прывілеі на маёнткі князю Сямёну Чартарыйскаму вялікі князь Аляксандр асобна адзначыў, што «на сябе выняў» з яго лагойскіх уладанняў сваіх дваран Солтанавічаў разам з нададзенымі князямі Чартарыйскімі маёнткамі, такім чынам падкрэсліўшы іх статус гаспадарскіх баяр-шляхты. Таксама вялікі князь Аляксандр даў Солтанавічам яшчэ маёнткі побач Лагойска.
Род згас на ўнучцы Солтана Ганне Грынькаўне.
Радавод Солтан (? — да 1492), баярын лагойскі Міхаіл Солтанавіч (? — да 1496), нашчадкаў не пакінуў, спадчыну па ім атрымалі браты Ілья і Грынька Ілья Солтанавіч (? — 1521—1522), дваранін гаспадарскі, пазней прыняў манаства пад імем Іосіф, быў епіскапам смаленскім, затым мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі, нашчадкаў не пакінуў, спадчыну па ім атрымаў або брат Грынька, або ўжо братава дачка Грынька Солтанавіч (? — да 1538), дваранін гаспадарскі, пакінуў толькі дачку Ганну Ганна ГрынькаўнаМЛ 46., (? — пасля 1538), у першым шлюбе (пасля 1516) была з князем Васілём Іванавічам ПузынамМЛ 28. — № 72 (зг. 1509Lietuvos Metrika. Kn. 8: (1499—1514): Uzrasymu knyga 8. — Vilnius: Mokslo ir enciklopediju leidykla, 1994. — 649 p., 1514, 1516 — †1521), у другім (перад 1524) — з дваранінам гаспадарскім Юхнам ВаньковічамЛМ 20.. Па смерці першага мужа ўспадкавала маёнтак Глыбокае Віцебскага павета, у 1522 годзе судзілася з дзеверам — князем Цімафеем Іванавічам Пузынам за наезд на гэты маёнтак і шкоды. Другі муж — Юхна Ваньковіч, судзіўся з князем Цімафеем за жончыну спадчыну па першым мужы — маёнтак Носава Мельніцкага павета, урэшце адсудзіў яго на карысць Ганны «до ее живота», які спачатку ўспадкаваў па браце князь Цімафей — вырак вынес кароль Жыгімонт Стары 16.5.1524 года ў КракавеLM 224. — № 108. — Р. 113—114.. У 1532 годзе Юхна судзіўся за жончыну спадчыну ў Ганявічах, у 1538 годзе ён жа атрымаў ад вялікага князя пацвярджэнне на селішча і сенажаць пад Лагойскам, якія раней належалі жончынаму бацьку Грыньку Солтанавічу.Wolff, 1895, p. 406—407. Марына Солтанаўна, жонка (пасля 1456) князя Аляксандра Чартарыйскага Ганна Солтанаўна, жонка Васіля Гарнастая, пісара гаспадарскага (зг. 1507Археографическнй сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. т. I—XI. Вильна, 1867—1890. — Т. I, 7.)
Крыніцы
Літаратура Бҍлецкій А. В. Родопроисхожденіе Западнорусскаго Митрополита Іосифа II Солтана // Литовскіѧ Епархіальныѧ Вҍдомости № 44, 45, 46. — Вильна, 1895.
Мірановіч А. Манастыр у Супраслі як цэнтр праваслаўя і беларускай культуры ў XVI ст. // Białoruskie zeszyty historyczne = Беларускі гістарычны зборнік. № 26. — Białystok, 2006. — С. 5-28.
Флоря Б. Н. Иосиф II // Православная энциклопедия. — М. : Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2011. — Т. XXVI : «Иосиф I Галисиот — Исаак Сирин». — 752 с. — 39000 экз. — ISBN 978-5-89572-048-6. — С. 14-18. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Monografia. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — 724 s.