Першы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Францыі быў зафіксаваны 24 студзеня 2020 года ў Бардо. Гэта адначасна быў першы выпадак заражэння COVID-19 у Еўропе. Заражаным стаў 48-гадовы грамадзянін Францыі, які прыбыў з Кітая. Да канца таго ж дня было пацверджана яшчэ два выпадкі заражэння, усе яны нядаўна вярнуліся з Кітая. Першым загінулым ад COVID-19 у Францыі і ў Еўропе ў цэлым стаў кітайскі турыст, шпіталяваны ў Парыжы 28 студзеня і памерлы 14 лютага. Ён таксама стаў першым загінулым ад COVID-19 за межамі Азіі.

Па стане на 10 ліпеня 2023 года ў Францыі было зарэгістравана 38 989 382 пацверджаных выпадкаў захворвання, з якіх 167 923 смерцяў "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".

Гісторыя 24 студзеня 2020 года ў Бардо быў выяўлены першы выпадак захворвання COVID-19 у Францыі і ва ўсёй Еўропе. Заражаным стаў 48-гадовы грамадзянін Францыі, які прыбыў з Кітая 22 студзеня. Ён быў шпіталізаваны ва Універсітэцкі шпіталь Бардо. Пасля станоўчага тэсту на COVID-19 пацыент быў ізаляваны. Улады пачалі расследаванне з мэтай знаходжання людзей, з якім кантактаваў захварэлы пацыент.

Да канца дня 24 студзеня было пацверджана яшчэ два выпадкі захворвання ў Парыжы, усе нядаўна вярнуліся з Кітая. Захварэўшымі сталі 31-гадовы мужчына і яго 30-гадовая партнёрка, якія прыбылі з Кітая 18 студзеня. Яны былі шпіталізаваны ў бальніцу Біша—Клода Бернара ў Парыжы.

28 студзеня станоўчы тэст на COVID-19 быў выяўлены ў 80-гадовага кітайскага турыста з правінцыі Хубэй. Яго шпіталізавалі ў бальніцу Біша—Клода Бернара. 29 студзеня станоўчы тэст на COVID-19 быў выяўлены ў яго 50-гадовай дачкі, пасля чаго яе ізалявалі ў той жа бальніцы. 14 лютага 80-гадовы кітайскі турыст памёр, стаўшы першым зарэгістраваным памерлым ад COVID-19 у Еўропе.

12 сакавіка прэзідэнт Эманюэль Макрон выступіў на тэлебачанні, абвясціўшы аб закрыцці ўсіх школ і ўніверсітэтаў з 16 сакавіка да далейшага паведамлення. На наступны дзень прэм’ер-міністр Францыі Эдуар Філіп абвясціў аб забароне сходаў грамадзян лікам больш за 100 чалавек за выключэннем грамадскага транспарту. Яшчэ праз дзень прэм’ер-міністр абвясціў пра закрыццё ўсіх рэстаранаў, кафэ, кінатэатраў, дыскатэк і многіх магазінаў.

16 сакавіка прэзідэнт Макрон у звароце да нацыі абвясціў аб увядзенні «жорсткага каранціну», які прадугледжваў забарону выхаду з дому без неабходнасці, любых масавых сходаў і абмежаванні перасоўванняў людзей унутры краіны. Было таксама прынята рашэнне аб пераносе другога тура муніцыпальных выбараў у Францыі і аб прыпыненні ўсіх рэформаў, у тым ліку пенсійнай. Акрамя таго, французскія ўлады прынялі рашэнне не спаганяць з людзей плату за камунальныя паслугі з 17 сакавіка 2020 года.

Адмененыя мерапрыемствы 29 лютага была адменены запланаваны на 1 сакавіка паўмарафон у Парыжы, у якім павінны былі прыняць удзел 44 тысячы чалавек. Арганізатары ўдакладнілі, што паўмарафон будзе праведзены пазней, але канкрэтную дату назваць не змаглі.

13 сакавіка Прафесійная футбольная ліга Францыі абвясціла аб прыпыненні правядзення Лігі 1 і Лігі 2 (двух вышэйшых дывізіёнаў чэмпіянату Францыі па футболе) на нявызначаны тэрмін з-за рызыкі распаўсюджвання COVID-19.

Закрыццё культурных устаноў 14 сакавіка ў Францыі зачыніліся многія культурныя ўстановы. Так, для наведвання былі зачыненыя Луўр, Цэнтр Пампіду, Эйфелева вежа, Музей Арсе, Версальскі палац, Музей сучаснага мастацтва «Замак Монсара», Музей сучаснага мастацтва ў Бардо і Музей цывілізацый Еўропы і Міжземнамор’я ў Марсэлі.

Заўвагі

Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Францыі