«І́скры Скары́ны» (у арыгінале: Iskry Skaryny) — гісторыка-публіцыстычны часопіс, які выдаваўся ў Празе на беларускай мове Беларускім (Крывіцкім) таварыствам імя Францыска Скарыны ў 1931—1935 гадахА. К. Каўка. «Іскры Скарыны» // — С. 331. пры фінансавай падтрымцы Васіля Русака. Друкаваўся лацінкай. Выйшла 5 нумароў. Асобны нумар каштаваў 3 чэшскіх кроны.
Характар выдання Часопіс «Іскры Скарыны» праводзіў паслядоўную працу ў справе папулярызыцыі і асэнсавання ролі спадчыны асветніка–першадрукара Ф. Скарыны ў нацыянальным і агульнаеўрапейскім кантэкстах. У артыкуле Тамаша Грыба «Месца і значэнне Ф. Скарыны ў сучасным беларускім вызвольна–адраджэнскім руху» (№ 1) праводзілася думка, што нацыянальнае значэнне спадчыны Скарыны не толькі ў факце перакладу кніг Бібліі і іх тлумачэння ў прадмовах, а яшчэ і ў тым, што такім чынам былі закладзены «асноўныя падваліны беларускай філасофіі» — «асветнік даў нам сваю Біблію, сваю кнігу «Быцця».
У аснову выдання пакладзены ідэі пераемнасці духоўнай спадчыны Скарыны з сучаснымі праблемамі палітычна-дзяржаўнага і культурнага развіцця, нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа, асэнсавання суб’ектна-творчай ролі беларусаў у гістарычным працэсе, імкнення да самастойнага і самабытнага шляху на цывілізацыйным скрыжаванні Усходу і ЗахадуА. Каўка. «Іскры Скарыны» // — С. 505..
У артыкуле Тамаша Грыба «Інтэлігенцыя і народ» (№ 2) праводзілася думка пра вялікае значэнне нацыянальнай культуры як першаасновы агульначалавечай, акцэнтавалася ўвага на праблемах нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, асабліва ва ўмовах асіміляцыі з боку рускага і польскага этнасаў, на ролі інтэлігенцыі як выразніка і гаранта духоўнай жыццяздольнасці нацыі. У сувязі з абвастрэннем у канцы 1920–х — пачатку 1930–х гадоў палітычна–ідэалагічнага процістаяння паміж Усходняй і Заходняй часткамі Беларусі, часопіс выступіў з прапановай агульнабеларускага яднання на аснове гуртавання розных палітычных кірункаў дзеля карэнных нацыянальных інтарэсаў, найперш нацыянальна-дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. У артыкуле Тамаша Грыба «На два франты!» (№ 3) сцвярджалася, што «кожны беларус, хто б ні быў па сваіх поглядах і перакананьнях, павінен выканаць сваю павіннасьць: адважна стаць у шэрагі змагароў за волю і незалежнасьць Беларусі»А. Каўка. «Іскры Скарыны» // — С. 506..
Выданне асвятляла пытанні беларускай гістарыяграфіі, геральдыкі, нацыянальных традыцый. У артыкуле Васіля Захаркі «На шляху беларускіх старадаўнасьцей» (№ 5) звернута ўвага на крыніцазнаўчую каштоўнасць у вывучэнні беларускай мінуўшчыны Густынскага летапісу і «Хронік з летапісаў старадаўніх», складзеных ігуменам Х. Шафановічам (1672). У часопісе крытычна ацэньвалася нацыянальная палітыка ў БССР (№ 3, артыкул «Бальшавіцкая «стратэгія» ў нацыянальным пытанні»).
Змест нумароў № 1 (1931) Hryb T. Kulturnaje budaunictva novaj Biełarusi (S. 2—9) Hryb T. Miejsca i značańnie Franciška Skaryny u sučasnym biełaruskim vyzvalna-adradženskim ruchu (S. 14—15)
№ 2 (1931) Hryb T. Intelihencyja i narod (S. 1—6) Hryb T. Miejsca i značańnie Franciška Skaryny u sučasnym biełaruskim vyzvalna-adradženskim ruchu (працяг, S. 12—14)
№ 3 (1934) Pad ściaham Skaryny (S. 1—2) Hryb T. Na dva fronty! (S. 5—13) Hryb T. Adryvak z ramanu «Paustancy» (S. 15—18) T-š. Vilenskaje pytańnie (S. 27—31) Hryb T. U 50-tyja uhodki časopisi «Homan» (S. 31—35) T. Što takoje nacyjanał-demakratyzm? (S. 35—36)
№ 4 (1934) Hryb T. Šlacham Skaryny (S. 1—10) Zacharka V. Biełarus na uschodzie Hryb T. Relihijnaja sprava na Biełarusi (S. 55—65) Zacharka V. Dzve kultury i dzve ekspansii T-š. Haspadarčaje adasableńnie Zachodniaj Biełarusi (S. 70—71)
№ 5 (1935) Adviečny šlach heta šlach Skaryny! (S. 1—4) Gleba T. Što takoje nacyjanał-demakratyzm? (S. 4—48) Zacharka V. Na šlachu biełaruskich staradaunascjau (S. 65—68) Hryb T. Da pytańnia ab pachodžańni herbu Pahonia (S. 69—77) N-ka. U Savieckaj Biełarusi (S. 82—85) 450-tyja uhodki narodžeńnia Franciška Skaryny (S. 86)
Спадчына Камплекты выдання захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі (Прага) і Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захавалася карэспандэнцыя і матэрыялы часопіса.
Літаратура
— С. 505—506. Буча А. І. Бібліяграфія Тамаша Грыба // Запісы БІНіМ. — 2014. — № 37. — С. 454—463.
Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Выданні на беларускай мове лацінкай Катэгорыя:Беларусы ў Чэхіі Катэгорыя:Культура Прагі Катэгорыя:Часопісы Чэхіі Катэгорыя:1931 год у Празе