Валянцін Мікалаевіч Шчарбі́на (, — ) — вучоны, геолаг і геахімік, доктар геолага-мінералагічных навук (1953), прафесар (1953), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1956).

Біяграфія Нарадзіўся ў Харкаве. У 1933 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. З 1934 года працаваў у геалагічных установах Украіны, Казахстана, Літвы, Кіргізіі. У 1955—1964 гг. займаў пасаду загадчыка сектарам карысных выкапняў, сектарам геалогіі і геахіміі мінеральных солей Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук Беларускай ССР.

Навуковая дзейнасць Займаўся вывучэннем гіпсавых адкладаў на Цянь-Шані, адкрыў глаўберытавы тып мінералізацыя саляносных адкладаў. Даследаваў Прыпяцкі саляносны басейн, Старобінскае радовішча калійнай і каменнай солі, асаблівасці складу і будовы саляносных адкладаў і ўмовы іх утварэння, мінералогію і петраграфію галагенных парод і саляных глін.

Літаратура — С. 393.

Спасылкі Валянцін Мікалаевіч Шчарбіна ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Геахімікі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута геахіміі і геафізікі НАНБ