Харыспо́ра далікатная (Chorispora tenella) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 8—20 см. Корань стрыжнёвы, цвёрды. Сцябло галінастае, апушанае, сцелецца або прыўзнятае. Лісце простае, суцэльнае, падоўжанае, апушанае. Прыкаранёвае лісце выемчата-зубчастае да перыста-раздзельнага. Сцябловае лісце чаргаванае, зубчастае або амаль з суцэльным краем і звужаецца ў чаранок. Кветкі ліловага колеру, у кароткіх гронкападобных суквеццях. Чашалісцікі залозіста-валасістыя, звычайна сіняватага колеру. Пялёсткі (4) вузкія, закругленыя на верхавінцы. Тычынак 6. Плод — стручок цыліндрычнай формы, з глыбокім перацяжкамі.

Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай і Паўднёвай (Аргенціна, Чылі) Амерыкі, ЯпонііTaxon: Chorispora tenella (Pall.) DC. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф. Расце ў стэпах, паўпустынях, на аблогах, пустках, каля дарог, па берагах каналаў і арыкаў, на пашах і агародах, каля жылля. Цвіце ў сакавіку—красавікуСорные растения — Chorispora tenella (Pall.) DC. — Хориспора нежная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения. Плады паспяваюць у красавіку—маі.

Пустазелле, якое засмечвае пасевы, асабліва пшаніцы і люцэрны.

Літаратура

Спасылкі

Сорные растения — Chorispora tenella (Pall.) DC. — Хориспора нежная. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1821 годзе