Дзяржаўны савет Грэцыі () — адначасова адміністрацыйны орган і Вярхоўны адміністрацыйны суд Грэцыі. Такім чынам, яго роля дваістая. Дзяржаўны савет Грэцыі — член Асацыяцыі Дзяржаўных саветаў і Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі Еўрасаюза, а таксама Міжнароднай асацыяцыі Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі. Дзяржаўны савет размяшчаецца ў будынку Арсакіёна ў цэнтры Афін.

Склад Дзяржаўны савет узначальвае яе старшыня, які абіраецца з ліку членаў Савета ад Кабінету міністраў Грэцыі тэрмінам на чатыры гады. Суд складаецца са Старшыні Савета, 10 намеснікаў, 53 членаў (суддзяў), 56 асацыяваных саветнікаў (выкладчыкаў права) і 50 памочнікаў суддзяўThe Council of State , усе яны павінны быць выпускнікамі Нацыянальнай школы суддзяў.

Юрысдыкцыя Дзяржаўны савет у Грэцыі ажыццяўляе сваю юрысдыкцыю праз Пленарныя пасяджэнні або ў шасці прававых палатах (Α, Β, Γ, Δ, Ε і ΣΤ). Кожная з палат можа складацца з пяці або сямі членаў. Юрысдыкцыя пленарных пасяджэнняў вызначаецца законам (Заканадаўчы дэкрэт 170/1973, артыкул 14), у той час як кампэтэнцыя палат вызначаецца законам і прэзідэнцкімі ўказамі, прапанаванымі міністрам юстыцыі пасля разгляду Савета.

Да кампэтэнцыі Дзяржаўнага савета адносіцца, у прыватнасці, наступнае: Адмена нарматыўных актаў і пастаноў адміністрацыйных органаў улады з прычыны парушэння імі закону або перавышэння ўладных паўнамоцтваў; Перагляд пастаноў ніжэйшых па ўзроўню адміністрацыйных судоў; Разгляд адміністрацыйных рознагалоссяў істотнага парадку паміж дзяржаўнымі органамі.

Пасля ўнясення канстытуцыйнай папраўкі 2001 года пленарнае пасяджэнне (а не палаты) - адзіны кампэтэнтны судовы орган, які можа вызначаць пытанне пра законнасць прынятых выканаўчымі органамі ўлады адміністрацыйных актаў. Пленарнае пасяджэнне таксама кампэтэнтна разглядаць хадайніцтвы ў выпадках: Прадстаўляюць агульны інтарэс, калі прэзідэнт краіны непасрэдна звяртаецца да Савета; Калі адна з палат звяртаецца да Савета. Палаты могуць накіроўваць найбольш важныя справы ў пленарнай сесіі, калі вынесенае адміністрацыйным органам пастанова прынята з перавышэннем улады або з парушэннем закону.

Спасылкі Афіцыйная старонка Дзяржаўнага Савета Грэцыі

Катэгорыя:Суды паводле алфавіта Катэгорыя:Адміністрацыйныя суды Катэгорыя:Судовая сістэма Грэцыі Катэгорыя:Дзяржаўны лад Грэцыі Катэгорыя:Афіны Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1929 годзе