Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Узрэчча, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. У брацкай магіле пахавана 215 чалавек. Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі.

Помнік Помнік — скульптура воіна, які стаіць на калене з аўтаматам у правай руцэ і каскай у левай. Скульптура вышынёй 2,5 м. Пастамент — 2,2 м. Аснова 1,2×2 м. На пастаменце размешчана мармуровая дошка з надпісам: «Вечная память героям, павшим в боях за Родину». На земляным вале размешчаны пліты з прозвішчамі загінулых.

Помнік устаноўлены ў 1959 годзеКомплекс мемарыяльны «Узрэчча». Бешанковіцкі раён, в. Узрэчча.

Вядомыя людзі, пахаваныя тут Джумаш Асаналіеў, Герой Савецкага Саюза Іван Сямёнавіч Бірукоў, Герой Савецкага Саюза Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі, Герой Савецкага Саюза Анатоль Міхайлавіч Звераў, Герой Савецкага Саюза Іван Аляксеевіч Мартынаў, Герой Савецкага Саюза Іван Антонавіч Плякін, Герой Савецкага Саюза Уладзімір Данілавіч Салончанка, Герой Савецкага Саюза Міхаіл Пятровіч Хваткоў, Герой Савецкага Саюза

Літаратура Голесник, С. Восемь героев / С. Голесник // Советская Белоруссия. — 2008. — 5 июля. — С. 12. Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 131—132.

Катэгорыя:Брацкія магілы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1941 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Узрэчча (Бешанковіцкі раён)