Міхаіл Пятровіч Хваткоў (, с. Гразнуха, цяпер Лугавое Ульянаўскай вобласці — , Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе. Прызваны ў армію ў лютым 1943 года Ульянаўскім райваенкаматам.

Вызначыўся ў ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі на тэрыторыі Беларусі пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна.

24 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Узрэчча (Бешанковіцкі раён) зрабіў плот і за суткі пераправіў 60 байцоў з баявой тэхнікай і боепрыпасамі, зваротнымі рэйсамі вывез 7 параненых. Загінуў на пераправе 25 чэрвеня 1944 года.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 годаХватков, Михаил Петрович.

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны