Асман Якубаў (нар. , Узбекістан — , Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Адукацыя пачатковая. З 1926 года жыў у сяле Тугуз-Булак, цяпер Кара-Суўйскага раёна Ашскай вобласці Рэспублікі Кыргызстан. Працаваў у калгасе, на будаўніцтве канала Атуз-Адыр.

У снежні 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Са студзеня 1942 года на фронце.

Вызначыўля 22 чэрвеня 1944 года ў баі ў раёне сяла Арэхі (Шумілінскі раён) гвардыі яфрэйтар Якубаў пры правядзенні разведкі боем першым уварваўся ў траншэю праціўніка, знішчыў агнявую кропку (дзот). У тым жа баі загінуў у рукапашнай сутычцы з ворагам.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 годаЯкубов, Осман.

Пахаваны на вайсковых могілках у Тропіне.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы