Адкрытае акцыянернае таварыства «СтатусБанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Асноўным напрамкам дзейнасці Банка з’яўляецца крэдытаванне фізічных асоб (наяўныя грошы і крэдытаванне на набыццё тавараў працяглага карыстання), валютна-абменныя аперацыі, крэдытаванне і разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Філіяльная сетка банка, акрамя двух цэнтральных офісаў, уключае ў сябе 19 ЦБП.
Гісторыя Заснаваны ў 2002 годзе пад назвай ААТ «Міжнародны рэзервовы банк». 100 % статутнага капіталу належалі чатыром еўрапейскім кампаніям, асноўны акцыянер — польска-украінская група «Догмат».
У 2012 годзе новы акцыянер у асобе ТАА «Еўрагандаль» набыў кантрольны пакет (99,5168 %), у выніку ў 2013 годзе былы Міжнародны рэзервовы банк перайменаваны ў Еўрагандальінвестбанк.
У маі 2017 года ў выніку чарговага рэбрэндынгу банк зноў змяніў назву, стаўшы СтатусБанкамИнформация о банке СтатусБанк ОАО .
З красавіка 2023 года банк знаходзіцца пад санкцыямі КанадыКанада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков.
Катэгорыя:Банкі Беларусі