Ігналінская АЭС () — закрытая атамная электрастанцыя ў Літве. Адлегласць ад Ігналінскай АЭС да Беларусі — 4 кіламетрыПожар, произошедший 25 ноября 2025 года на территории Игналинской АЭС ликвидирован.
Гісторыя Будаўніцтва АЭС пачалося ў 1975 годзе на будучым месцы горада Снечкус. 31 снежня 1983 года быў уведзены ў эксплутацию першы блок. У 1986 годзе былі завершаны работы па будаўніцтве другога энергаблока, аднак з-за Чарнобыльскай катастрофы было вырашана ўвесці другі блок у эксплуатацыю ў 1987 годзе. Таксама ў 1986 годзе на 60 працэнтаў было завершана будаўніцтва трэцяга энергаблока. Аднак пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС Савет Міністраў Літоўскай ССР звярнуўся да Савета Міністраў СССР з просьбай закансерваваць будаўніцтва трэцяга энергаблока, у выніку чаго ў 1989 годзе будаўніцтва трэцяга блока было адменена.
Пасля здабыцця Літвой незалежнасці, урадам Літвы было падпісана Пагадненне аб гранце ядзернай бяспекі, якое прадугледжвала ўступленне Літвы ў Еўрапейскі Саюз і НАТА пры ўмове закрыцця Ігналінскай АЭС. У выніку, першы энергаблок быў выведзены з эксплуатацыі ў 2004 годзе, а другі энергаблок — у 2009 годзе.
У 2012 годзе ўрадамі Літвы, Латвіі і Эстоніі было прынята рашэнне аб будаўніцтве на месцы закрытай Ігналінскай АЭС новай атамнай электрастанцыі — Вісагінскай АЭС. У 2016 годзе было паведамлена аб прыпыненні работ над праектам Вісагінскай АЭС.
Вывад з эксплуатацыі 31 снежня 2004 года быў спынены першы блок, а 31 снежня 2009 года — другі блок.
У 2010 годзе пачаўся дэмантаж абсталявання і сістэм станцыі. Работа па закрыцці і дэмантажы абсталявання станцыі фінансуецца за кошт сродкаў ЕС, Літвы, Міжнароднага фонду падтрымкі зняцця з эксплуатацыі ІАЭС, Фонда зняцця з эксплуатацыі Дзяржаўнага прадпрыемства ІАЭС і іншых крыніц.
Па стане на 2019 год Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы атамнай энергетыкі Літвы правяла на Ігналінскай АЭС 26 праверак (выкананне патрабаванняў бяспекі пры абслугоўванні важнага абсталявання, абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі, аварыйная гатоўнасць, іншыя фактары), падчас якіх было выяўлена 10 парушэнняў тэхналагічных норм, толькі два з якіх былі класіфікаваны як нязначныяПосле 26 проверок на Игналинской АЭС было выявлено десять нарушений.
Канчатковае зняцце з эксплуатацыі і дэмантаж запланаваны да 2038 года, абавязацельства па будаўніцтве і эксплуатацыі глыбіннага могільніка — да 2079 годаОкончательное снятие с эксплуатации и демонтаж Игналинской АЭС запланированы до 2038 года.
Пазаштатныя сітуацыі У жніўні 1992 года з Ігналінскай АЭС была скрадзена сяміметровая касета вагой 270 кг. Яна была прымацавана да дна дзяжурнага аўтобуса і вывезена з тэрыторыі станцыі. Крадзеж, як высветліла следства, здзейснілі супрацоўнікі рэактарнага цэха і аховы. Праз два гады ў Коўне было канфіскавана 8 кг выкрадзенага ўрана, калі махляры спрабавалі яго прадаць. У 1997 годзе быў затрыманы адзін з арганізатараў выкрадання. Тады ж радыеактыўнае паліва было знойдзена ў тайніках у Вісагінасе, Вільні і КоўнеВ Литве обнаружен контейнер с ураном. 1 красавіка 2018 года падчас апрацоўкі адпрацаванага ядзернага паліва ў гарачай камеры 2-га блока частка адной зборкі адпрацаванага паліва адчапілася ад выкарыстоўванага пад’ёмнага механізму і засталася на дне гарачай камеры. Быў праведзены агляд зборкі адпрацаванага паліва — вонкавых пашкоджанняў не выяўлена, радыяцыйны фон не змяніўсяБелоруссия обеспокоена очередным инцидентом на АЭС в Литве. Беларусь запытала ў Літвы афіцыйныя тлумачэнніБеларусь запросила у Литвы официальные разъяснения насчет очередной нештатной ситуации на Игналинской АЭС. 25 лістапада 2025 года на тэрыторыі Ігналінскай АЭС у комплексе па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі, які знаходзіцца больш як за 250 метраў ад асноўных блокаў электрастанцыі, адбыўся пажар. Павышэння радыяцыйнага фону не зафіксавана.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Атамныя электрастанцыі Катэгорыя:Энергетыка Літвы Катэгорыя:Вісагінаскае самакіраванне