Іосіф Пятровіч Стрыжонак (, в. Чарапоўшчына, Ушацкі раён — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1961). Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР.

Біяграфія Служыў у Чырвонай Арміі. З 1945 года працаваў трактарыстам у калгасе на Ушаччыне, слесарам трэста «Гідраэлектрамантаж», брыгадзірам манцёраў Сталінградскай гідраэлектрастанцыі імя XXII з’езда КПСС, мантажнікам на Брацкай ГЭС.

Пражываў у горадзе ВалгаградСтрижёнок Иосиф Петрович.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1961) Ордэн Леніна (1961) Медаль «За працоўную доблесць» (1957) Знак «Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР»

Літаратура Стрыжонак Іосіф Пятровіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 518.