Барыс Іванавіч Юркін (нар. , Арэнбург — , Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія У 1938 годзе скончыў Чкалаўскі чыгуначны тэхнікум, працаваў пуцейцам-будаўніком. У Чырвоную Армію прызваны 15 кастрычніка 1939 года Кіраўскім райваенкаматам Чкалаўскай вобласці. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.
У баях Вялікай Айчыннай вайны з красавіка па чэрвень 1944 года, ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім фронце, удзельнічаў у вызваленні Беларусі.
Камандзір стралковага аддзялення 975-га стралковага палка (270-я стралковая дывізія, 6-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) сяржант Барыс Юркін у ноч на 26 чэрвеня 1944 года з байцамі даручанага яму падраздзялення пераправіўся праз раку Заходняя Дзвіна ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Ула Бешанковіцкага раёна, паспеўшы знішчыць гранатай дзот праціўніка, і быў забіты.
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі ГлыбачкаБрацкая магіла ў аг. Глыбачка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага СаюзаЮркин, Борис Иванович.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ва Ушацкім раёне Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны