Рыгор Іванавіч Шыбанаў (нар. , в. Нецвятаеўка, Шанкурскі раён, Архангельская вобласць — , Круглянскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1943 года. У 1938 годзе скончыў Вельскі сельскагаспадарчы тэхнікум, у 1939 годзе — курсы малодшых лейтэнантаў. З 1938 года ў Чырвонай Арміі. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на фронце, камандзір батарэі знішчальнага процітанкавага палка. Вызначыўся пры вызваленні Магілёўскай вобласці. 30 чэрвеня 1944 года каля в. Цяцерын Круглянскага раёна загінуў у баі.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Яго імем названы Вельскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пахаваны на Брацкай магіле ў в. Комсенічы.
Памяць
Яму пастаўлены помнік на Алеі Герояў у г.п. Круглае.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва Катэгорыя:Удзельнікі Ржэўскай бітвы Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Архангельскай вобласці