Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт () — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.

Універсітэт быў заснаваны ў 1921 годзе як Маскоўскі практычны будаўнічы інстытут. У 1932 годзе на аснове Маскоўскага практычнага будаўнічага інстытута быў створаны Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (МІБІ) з рабфакам пры ім. У 1935 годзе інстытуту было прысвоена імя Валяр’яна Куйбышава. У 1993 годзе МІБІ быў перайменаваны ў Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт, а ў 2009 годзе МДБУ быў прысвоены статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.

Спіс інстытутаў У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя інстытуты: Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Інстытут гідратэхнічнага і энергетычнага будаўніцтва Інстытут дыстанцыйнай адукацыі Інстытут фундаментальнай адукацыі Інстытут экалагічнай інжынерыі і механізацыі Інстытут эканомікі, кіравання і інфармацыйных сістэм у будаўніцтве Філіял у Мыцішчах

Катэгорыя:Універсітэты Масквы Катэгорыя:Архітэктурна-будаўнічыя ВНУ Расіі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі Катэгорыя:1921 год у Маскве Катэгорыя:Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі