Людміла Іванаўна Ніжэвіч (у дзявоцтве Марцінкевіч; нар. , Капыль, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзілася 3 мая 1964 года ў Капылі. Скончыла сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага.
Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут, эканаміст.
Працавала бухгалтарам, загадчыкам сектара Капыльскага райпо; эканамістам, галоўным бухгалтарам аддзела культуры Капыльскага райвыканкама; галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне, намеснікам начальніка аддзела кантролю за бюджэтнымі сродкамі і пазабюджэтнымі фондамі кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; начальнікам аддзела фінансаў АПК фінансавага ўпраўлення, намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама; загадчыкам сектара галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Да 13 кастрычніка 2016 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2016 года № 821 «Аб вызваленні А. М. Бодак і Л. І. Ніжэвіч» працавала намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У 2016—2019 гадах з’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по Минской области , была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія, Рэспублікі Кіпр і Рэспублікі Узбекістан.
У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Минской области . З’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансахЛюдміла Іванаўна Ніжэвіч.
Асабістае жыццё Замужам, мае дачку.
Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі», юбілейны медаль «100 гадоў органам дзяржаўнага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі», юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана», ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматы Капыльскага райвыканкама, Мінскага аблвыканкама, падзякі фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама, старшыні Мінскага аблвыканкама, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Беларускай аграрнай партыі Катэгорыя:Намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь