Сяргей Міхеевіч Мелкіх ( — ) — беларускі тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1922), член-карэспандэнт АН БССР (1940), Заслужаны дзеяч навук БССР (1938)Мелких Сергей Михеевич (21.05.1877- 07.07.1952) .

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1900), працаваў асістэнтам у клініках Масквы, затым загадваў кафедрамі тэрапіі Беларускага ўніверсітэта.

Двойчы, у 1940—1941 і 1944—1952 гадах, быў дырэктарам Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1941—1943 гадах узначальваў аддзяленне Маскоўскага ваеннага шпіталя.

Навуковая дзейнасць Займаўся пытаннямі злаякасных анемій, пухлін, малярыі, лейкозаў. Адным з першых ужыў пнеўматоракс пры туберкулёзе лёгкіх, арганізаваў люмінесцэнтную лабараторыю для ранняй дыягностыкі рака, ініцыяваў стварэнне першага ў БССР гематалагічнага аддзялення.

Пахаваны на Вайсковых могілках г. Мінска (Беларусь).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943), медалямі.

Спасылкі Сяргей Міхеевіч Мелкіх у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання