Яўген Яўгенавіч Бонч-Асмалоўскі ( — ) — беларускі хірург, ваенны ўрач, палкоўнік медыцынскай службы. Заслужаны ўрач БССР (1963)Бонч-Осмоловский Евгений Евгеньевич (17.05.1908 — 18.03.1969) .
Біяграфія
Пасля заканчэння Смаленскага ўніверсітэта ў 1930 годзе працаваў галоўным урачом раённых бальніц Смаленскай вобласці. У 1940 годзе ўпершыню ва ўмовах Дзямідаўскай бальніцы выканаў аперацыю на сэрцы.
Выкладаў на кафедры ваенна-палявой хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Галоўны хірург Беларускай ВА (1957—1965).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак 26.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Літаратура
Ишутин О. С. Руководители военной медицины Беларуси 1914—2014 гг. / О. С. Ишутин — Минск. Колорград, 2018. С. 195—198
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны