Пандэмія COVID-19 ўпершыню пачала распаўсюджвацца ў Бразіліі 25 лютага 2020 года, пасля таго як аналізы 61-гадовага мужчыны з Сан-Паўлу, што вярнуўся з Ламбардыі (Італія), паказалі станоўчы вынік на вірус. Па стане на 4 красавіка 2020 года ў краіне было пацверджана 9053 выпадкі захворвання, у выніку чаго загінула 359 чалавек. Мясцовыя перадачы віруса былі зарэгістраваныя па меншай меры ў сямі штатах.
28 студзеня Міністэрства аховы здароўя Бразіліі павысіла ўзровень экстранай абвесткі насельніцтва да ўзроўню 2 з 3, разглядаючы «непазбежную пагрозу» для дзяржавы, паколькі быў зафіксаваны падазраваны выпадак у Белу-Арызонце, штат Мінас-Жэрайс. На наступны дзень міністэрства аб’явіла, што расследуе яшчэ два меркаваныя выпадкі ў Порту-Алегрэ і Курытыбе. Ніякай дадатковай інфармацыі аб пацыентах у Порту-Алегрэ і Курытыбе прадастаўлена не было. Тым не менш, было паведамлена, што пацыент з Белу-Арызонце быў студэнтам, што нядаўна наведаў кітайскі Ухань, месца ўзнікнення ўспышкі віруса.
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 37 млн захворванняў, у тым ліку 704 тыс. смерцяў"Coronavirus Pandemic (COVID-19)"..
Крыніцы
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Бразіліі