Герб Нароўлі — афіцыйны геральдычны сімвал горада Нароўля Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь  года № 69.

Апісанне У блакітным полі іспанскага шчыта срэбная падкова рагамі ўніз, зверху залаты крыж.

Герб быў зацверджаны рашэннем Нараўлянскага раённага выканаўчага камітэта ад 4 красавіка 2001 года № 259. Аўтар герба С. Я. Рассадзін. За аснову ўзяты шляхецкі герб «Побуг», якім карыстаўся род Горватаў — ранейшых уласнікаў Нароўлі і навакольных зямель.

Крыніцы

Катэгорыя:Нароўля Нароўля