Юбіле́йны меда́ль «75 год Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941—1945 гадоў» — юбілейная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 13 лютага 2020 годаУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2020 г. № 51 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля».
Статут Медаль прысуджаецца ў гонар перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны; ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не ажыццяўляецца. Дублікаты юбілейнага медаля і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца. Пры страце юбілейнага медаля дазваляецца нашэнне планкі ўстаноўленага ўзору.
Апісанне Юбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» вырабляецца з латуні і мае форму круга з борцікам дыяметрам 32 мм. Усе элементы юбілейнага медаля рэльефныя.
Вонкавы бок На вонкавым боку юбілейнага медаля размешчана кампазіцыя: воін-пераможца з разгорнутым сцягам, партызан з аўтаматам ва ўзнятай руцэ і жанчына з букетам кветак. Зверху кампазіцыі: па баках — выява салюту, у цэнтры — лічбы «1945-2020».
Адваротны бок На адваротным боку юбілейнага медаля ў цэнтры размешчаны надпіс «75 ГОД ПЕРАМОГІ Ў ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ 1941—1945» у сем радкоў. У ніжняй частцы адваротнага боку — лаўрова-дубовы вянок, які абвіты стужкай па тры разы з кожнага боку.
Калодка Юбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з элементамі расфарбоўкі стужак калодак медалёў «За адвагу» і медаля «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. Стужка калодкі юбілейнага медаля блакітнага колеру, краі якой абведзены падоўжнай палоскай сіняга колеру шырынёй 2 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчана падоўжная палоска светла-зялёнага колеру. На адваротным боку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення.
Катэгорыя:Медалі Беларусі Катэгорыя:Юбілейныя медалі Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Беларусі