Іван Архіпавіч Аношкін (, в. Антонаўка, , Магілёўская вобласць — , Магілёў) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1928 годзе. У 1947 годзе скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча ў Бранскай вобласці РСФСР. Працаваў выхавальнікам Далісіцкага дзіцячага дома ў Бранскай вобласці, адказным сакратаром рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны». У 1948 годзе пераехаў у Брэсцкую вобласць БССР, працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай школы Жабінкаўскага раёна, адказным сакратаром рэдакцыі жабінкаўскай раённай газеты «Ленинский путь», карэспандэнтам абласной газеты «Заря». У 1956 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, завочна скончыў гістарычны факультэт Магілеўскага педінстытута ў 1964 годзе. Рэдагаваў чэрыкаўскую раённую газету «Сацыялістычная перамога». З 1959 года — літсупрацоўнік, з 1968 года — загадчык аддзела абласной газеты «Магілёўская праўда», а з 1981 года — сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР.

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1965 года.

Памёр у 2013 годзе ў Магілёве. Пахаваны на паўднёва-ўсходніх могілках Магілёва.

Творчасць Друкуецца з 1946 года. Літаратурнай працай займаецца з 1951 года. Аўтар зборнікаў апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» (1959), «Херувім з чорнымі крыламі» (1984), «Курам не да смеху» (1985), аповесцей і апавяданняў «Старыя знаёмыя» (1963), «Брантазаўр» (1973), «Компас паказвае на захад» (1976), «Землякі» (1979). Аўтар кніг для дзяцей «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981). Аповесць «Чырвоная каліна стаяла…» (1985) пра барацьбу заходнебеларускіх сялян супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Аношкин Иван Архипович (1928 г.р.)

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі