Леанард Феліксавіч Супрон ( — ) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1940)Супрон Леонард Феликсович (24.11.1910 — 1.11.1968) .
Біяграфія Выпускнік Віцебскага медыцынскага інстытута (1938), дзе ў далейшым загадваў кафедрай санітарнай абароны (1939—1941).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, служыў начальнікам Хабараўскага эвакуацыйнага шпіталя Далёкаўсходняга фронту. Пасля дэмабілізацыі — дацэнт кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі медыцынскага інстытута, затым Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, намеснік Міністра аховы здароўя БССР (1946—1947). Застаўся ў памяці як арганізатар і першы дырэктар (рэктар) Гродзенскага медыцынскага інстытута (1958—1962).
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (Беларусь), участак № 3, шэраг 15, магіла 31.
Навуковая дзейнасць Аўтар звыш 40 навуковых прац, у тым ліку манаграфія «Медыцынскае забеспячэнне насельніцтва ва ўмовах прымянення сродкаў масавага паражэння» (1959).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.
Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя