Механізацыя — працэс замяшчэння ручных сродкаў працы машынамі і механізмамі. Адзін з асноўных напрамкаў навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Адрозніваюць паняцці: частковая механізацыя — асобныя аперацыі на ручной вытворчасці выконваюць машыны або механізмы; комплексная механізацыя — ахоплівае ўвесь комплекс работ пры выкананні закончанага тэхналагічнага працэсу або стварэння пэўнага вырабу, пры гэтым работнік кіруе комплексам машын; аўтаматызацыя — найвышэйшая ступень механізацыі вытворчасці, пры якой машыны кіруюць механізмамі, а высокакваліфікаваны работнік толькі наладжвае і кантралюе вытворчы працэс.
Катэгорыя:Прамысловасць Катэгорыя:Сацыяльная эвалюцыя Катэгорыя:Тэхналогіі