Сцяг Круглага — афіцыйны геральдычны сімвал горада Круглае Магілёўскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь  года № 95.

Апісанне Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — жоўтая падкова шыпамі дагары, паміж імі кавалерскі крыж таго ж колеру.

Сучасны сцяг прапанаваны раённай камісіяй па аднаўленню гербавай сімволікі горада Круглае на чале са старшынёй Круглянскага раённага Савета дэпутатаў А. А. Рыльковым.

Сцяг горада і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннямі Круглянскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 студзеня 2002 года № 1-5 і Круглянскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 чэрвеня 2002 года № 15-6. Мастак А. У. Леўчык.

Гл. таксама Герб Круглага

Катэгорыя:Круглае Круглае Катэгорыя:2002 год у Беларусі