«Катынь» () — фільм рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і зняты паводле кнігі «Post mortem. Катынская гісторыя» (). Здымкі распачаты 3 кастрычніка 2006 года, скончаны 9 студзеня 2007 года. Урачыстая прэм’ера адбылася 17 верасня 2007 года — на гадавіну ўваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай.
Сюжэт
Сюжэт фільма пачынаецца 17 верасня 1939 года і сканчаецца ўвосень 1945 года. У фільме фактычна чатыры галоўных лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца пра яе. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць, не вераць у смерць, спадзяюцца.
Акцёры
Узнагароды Намінацыя на «Оскар» 2008 як найлепшы замежны фільм. Трапіў у шорт-ліст з 5 фільмаў, што намінаваліся на прэмію. Галоўная ўзнагарода Польскай кінапрэміі «Арлы» 2008 (усяго атрымана 7 статуэтак ў розных катэгорыях). Еўрапейская кінапрэмія () за 2008 год атрымала Магдалена Беджыцка ў катэгорыі «Prix D’Excellence» за касцюмы да фільму.
Цікавыя факты Прэм’ера фільма ў Беларусі адбылася 18 красавіка 2010 года на канале БТ а 15:40. Фільм дубліраваны па-беларуску. Якраз у гэты час ў Польшчы адбывалася пахаванне прэзідэнта Леха Качынскага.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт фільма , Гэта фільм і пра майго дзядулю
Катэгорыя:Фільмы Польшчы 2007 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Ваенныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Катынскі расстрэл Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Варшаве Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Кракаве Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы Анджэя Вайды Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Анджэя Вайды Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Кшыштаф Пендарэцкі