«Янка Купала …Я адплаціў народу…» — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты «Беларускім відэацэнтрам» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Фільм зняты ў гонар юбілея з дня нараджэння Янкі Купалы. Аўтарскі тэкст чытаюць Аляксандр Марчанка і Вераніка Буслаева. У фільме выкарыстаны эпізоды спектакляў «Янка Купала. Кругі раю» ( Святлана Навуменка), «Паўлінка» ( Леў Літвінаў), «Тутэйшыя» ( Мікалай Пінігін) і мастацкага фільма «Раскіданае гняздо» ( Барыс Луцэнка).

Здымачная група аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Сяргей Лук’янчыкаў аператар — Сяргей Мілешкін гукааператар — Вячаслаў Крук мантаж і графіка — Васілій Брацішоў асістэнт рэжысёра — Ларыса Лук’янчыкава механікі — Аляксандр Васюк, Міхаіл Партноў рэдактар — Аляксандр Купрыянаў дырэктар фільма — Сяргей Міцовіч

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Янка Купала