Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр аперэты () — музычны тэатр у Маскве, першы дзяржаўны тэатр аперэты ў СССР. Размешчаны па адрасе: вул. Вялікая Дзмітраўка, дом 6. У рэпертуары тэатра — класічная і сучасная аперэта, мюзіклы. Маскоўскі тэатр аперэты адкрыўся як дзяржаўны 24 лістапада 1927 года — гэты дзень афіцыйна лічыцца датай заснавання тэатра. Адным з заснавальнікаў тэатра быў Рыгор Ярон.

Катэгорыя:Тэатры Масквы Катэгорыя:Цвярскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:1927 год у Маскве