Расійска-беларуская малочная вайна, ці проста «Малочная вайна» — эканамічныя санкцыі расійскага «Расспажыўнагляда» супраць паставак беларускімі вытворцамі малочных прадуктаў у Расію ў чэрвені 2009 года. Назва была папулярызавана расійскімі і беларускімі СМІ.Лаўроў запытваецца не лічыць «Малочную вайну» санкцыямі супраць Мінску // Lenta.ru
Сутнасць канфлікту 6 чэрвеня 2009 года расійскі «Расспажыўнагляд» забараніў увоз на тэрыторыю Расіі каля 600 відаў беларускай малочнай прадукцыі. 9 чэрвеня былі прыпынены пастаўкі яшчэ 593 найменняў.
Па словах А. Лукашэнкі, рускія хацелі забраць беларускія малакоперапрацоўчыя заводы: «Дайшло да таго, што малако не будзем у вас купляць, пакуль не аддасце малакаперапрацоўчыя заводы. І гэта на ўзроўні ўраду! Мядзведзяў даслоўна сказаў так: „Мы жадалі б, Аляксандр Рыгоравіч, паўдзельнічаць у інвестыцыях у вашу малакаперапрацоўчую прамысловасць“. Калі ласка. Інвестыцыі ж! А ва ўрадзе канкрэтызавалі — малака не будзе ў Расіі, пакуль не аддасце заводы. Я кажу: „Да спаткання. Так размаўляць мы не дазволім. Будзем, кажу, падыхаць, выліваць гэта малако, але вы так пытанне ставіць не будзеце“».Незыблемая позиция. Интервью Президента российским СМИ. // Советская Белоруссия, 5 чэрвеня 2009
Расійскія ж улады адмаўляюцца ад нейкіх эканамічных ціскаў. Як паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны доктар Расіі Генадзь Анішчанка, беларускія вытворцы «не перааформілі дазваленчую дакументацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту, якія набылі моц яшчэ ў снежні 2008 года». Як вядома, у Расіі з 17 снежня набыў моц тэхнічны рэгламент, які размяжоўвае паняцці «пітнае малако» і «напоі, адноўленыя з парашковага малака»Александр Лукашенко разжегся на молоке. // Коммерсант, 8 чэрвеня 2009
Аднак менавіта «рукамі» Генадзя Анішчанкі расійскія ўлады праводзілі эканамічны (а таксама і палітычны) ціск на іншых замежных вытворцаў — малдаўскія і грузінскія віны, грузінскую мінералку, латышскія шпроты і польскую свініну.
Хроніка падзей 29 мая — расійскія санслужбы даслалі ў Беларусь ліст, ў якім згадвалі пра недапушчэнне парушэнняў расійскага заканадаўства і прывядзенне імпартуемых прадуктаў да расійскіх стандартаў. 5 чэрвеня — Лукашэнка пасля сустрэчы з Мядзведзевым ў інтэрв’ю журналістам заявіў, што беларускія прадпрыемствы хочуць забраць рускія, але ён гэтага не дапусціць. 5 чэрвеня — Уладзімір Пуцін згадаў, што беларускія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы атрымліваюць больш дзярждатацыяў, чым расійскія. Таму ў Расіі лепшыя яны маюць лепшыя ўмовы. Каб не дапусціць знішчэння расійскай малочнай галіны, Пуцін выказаўся за адзіныя ўмовы для малочных вытворцаў Беларусі і Расіі. 6 чэрвеня — расійскі «Расспажыўнагляд» забараніў увоз на тэрыторыю Расіі каля 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі.Онищенко отказался от «молочных» переговоров с Минском // «Lenta.ru», 8 чэрвеня 2009 г. 8 чэрвеня — прыпынены пастаўкі яшчэ 593 найменняў беларускіх малочных прадуктаў.Смаленская мытня не аднаўляла пропуск беларускай малочнай прадукцыі ў Расію // Наша Ніва, 17 чэрвеня 2009 г. 13 чэрвеня — Лукашэнка ўвечары праводзіць надзвычайную нараду з беларускім урадам і адмяняе да ранку свой вылет у Маскву на сесію Рады калектыўнай бяспекі АДКБ. На нарадзе прэзідэнтам РБ пастаўлена задача для мытных і пагранічных службаў увесці такія самыя абмежаванні, як і на расійскім баку. Ураду Казахстана дасланыя тлумачэнні беларускай сітуацыі. 14 чэрвеня — Саміт АДКБ адбыўся бяз удзелу беларускага боку. Мядзведзеў пракаментаваў гэта так: Беларусь вернецца і ўсё падпіша. Беларускія ўлады абвясцілі пра нелегітымнасць саміту і ўсіх падпісаных там дакументаў аб агульнай бяспецы. Удзельнікам саміту перададзена нота, дзе згадваецца, што адсутнасць беларускага подпісу: азначае адсутнасць згоды Беларусі на прыняцце разгляданых гэтымі органамі рашэнняў і адпаведна адсутнасць кансенсусу для прыняцця рашэнняў у адпаведнасці з правілам 14. 15 чэрвеня — Міністр сельскай гаспадаркі Расіі Алена Скрыннік паведаміла, што Беларусь гатовая на паўгады адмовіцца ад паставак сухога малака ў Расію.Белоруссия готова временно отказаться от поставок сухого молока. // КоммерсантЪ, 15 чэрвеня 2009 16 чэрвеня — Генадзь Анішчанка заявіў, што Расія бярэ тайм-аўт на пастаўку малочнай прадукцыі з Беларусі, бо тлумачэнні беларускай дэлегацыі ў Маскве і заявы афіцыйных асоб і СМІ РБ розняцца.Анішчанка: У перамовах па малацэ мы бяром тайм‑аўт. // Наша Ніва, 16 чэрвеня 2009 Беларуская дэлегацыя была адклікана з Масквы. Старшыня беларускага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі заявіў, што з 9 гадзін раніцы 17 чэрвеня Беларусь уводзіць узмоцнены рэжым кантролю за перамяшчэннем грузаў на асноўных расійска-беларускіх магістралях.Беларусь уводзіць узмоцнены кантроль на мяжы з Расіяй з 9.00 17 чэрвеня // Наша Ніва, 16 чэрвеня 2009 г. 17 чэрвеня — раніцай на мяжы Беларусі з Расіяй былі выстаўлены беларускія мытныя пасты. Паводле заявы дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Юрыя Жадобіна рашэнне беларускіх уладаў з’яўляецца «сіметрычным адказам» на дзеянні расійскага боку.Запрацавалі мытныя пасты на расійскай мяжы, Радыё Свабода, 17 чэрвеня 2009 г. Міністрка сельскай гаспадаркі Расіі Алена Скрыннік паведаміла, што кансультацыі і перамовы з беларускім бокам скончаныя на пазітыўнай ноце і заключанае пагадненне, якое задавальняе абодва бакі.Расійскі міністр: Беларусь і Расія заключылі кампраміснае пагадненне адносна малака // Наша Ніва, 17 чэрвеня 2009 г. Паводле Скрыннік бакі дамовіліся спыніць пастаўкі сухога малака з Беларусі ў Расію ў 2 і 3 кварталах 2009 года, але павялічыць аб’ём імпарту беларускага тварагу, сыру і масла ў адпаведнасці з неабходнымі патрэбамі Расіі. У прыблізна той самы час намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Савельеў паведаміў, што спробы знайсці разуменне з «Расспажыўнаглядам» усё яшчэ няўдалыя.Намеснік кіраўніка Мінсельгасхарча Беларусі: Мы не знаходзім паразумення з Расспажыўнаглядам // Наша Ніва, 17 чэрвеня 2009 г. Увечары БелТА паведаміла, што праблема паставак беларускай малочнай прадукцыі развязаная ў выніку перамоў у Маскве кіраўнікоў міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання і аховы здароўя Сямёна Шапіры і Васіля Жарко з кіраўніком «Расспажыўнаглядам» Генадзем Анішчанкам, што было аформлена адпаведным пратаколам.«Малочная вайна» скончана? // Радыё Свабода, 17 чэрвеня 2009 г. Пазней намеснік кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк паведаміў, што Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі здымае ўзмоцнены кантроль за перамяшчэннем грузаў з Расіі, уведзены раніцай.Минск снял усиление таможенного контроля на границе с Россией // «Белорусские новости», 17 чэрвеня 2009 г. Генадзь Анішчанка заявіў, што «малочная вайна» паміж Расіяй і Беларуссю скончаная, бо бакам атрымалася дамовіцца па ўсіх спрэчных пытаннях.Беларусь возобновила поставки молока в Россию // Lenta.ru, 18 чэрвеня 2009 г. 18 чэрвеня Расія дазволіла імпарт 131 з больш 600 найменняў беларускай малочнай прадукцыі, увоз якіх раней быў забаронены.Психо-сценический жанр // TUT.BY, 18 чэрвеня 2009 г. Вытворцы беларускай малочнай прадукцыі раніцай 18 чэрвеня аднавілі свае пастаўкі ў Расію.Беларускае малако пайшло ў Расію // Радыё Свабода, 18 чэрвеня 2009 г. Адразу пасля падпісання пагаднення пра пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію стала вядома, што Газпрам запатрабаваў ад ААТ «Белтрансгаз» ліквідаваць запазычанасць у суме $230 млн за пастаўлены ў студзені—красавіку газ.Вайна нон-стоп // Наша Ніва, 17 чэрвеня 2009 г. Першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Э. Таўпянец заявіў на гэта, што «плацяжы вядуцца ў поўным аб’ёме зыходзячы з сярэднегадавой цаны $150 за тысячу кубаметраў, як гэта і прадугледжана дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні».Э.Таўпянец: мы разлічваемся за газ у поўным аб’ёме // Радыё Свабода, 18 чэрвеня 2009 г.
Спасылкі Хроніка малочнай вайны на сайе Беларускай Свабоды Забаронены ўвоз у Расію практычна ўсёй беларускай малочнай прадукцыі // Наша Ніва, 10 чэрвеня 2009 г.
Катэгорыя:2009 год у Беларусі Катэгорыя:2009 год у Расіі Катэгорыя:Малочная прамысловасць Катэгорыя:Эканоміка Беларусі Катэгорыя:Беларуска-расійскія адносіны