Любо́ў Іва́наўна Мазале́ўская (, маёнт. Каўшова, цяпер Мастоўскі раён — ) — беларуская актрыса, тэатральны рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Біяграфія Унучка Рыгора Мазалеўскага. Вучылася ў Скідальскім вучылішчы і Гродзенскай прыватнай гімназіі. У 1920 годзе, падчас польска-савецкай вайны, з адступаючай Чырвонай Арміяй з’ехала на ўсход. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926), працавала ў Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) і Тэатры імя Янкі Купалы (Мінск), на кінастудыі, выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Арганізатар, галоўны рэжысёр (1956—1961, 1963—1964) Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (Мінск).

Творчасць Сярод тэатральных пастановак Л. Мазалеўскай: «Папараць-кветка» (1957) і «На хвалях Серабранкі» (1961) І. Козела, «Горад майстроў» Т. Габэ (1956), «У пошуках радасці» В. Розава (1958), «Даходнае месца» А. Астроўскага, «Пакуль вы маладыя» І. Мележа, «Закон Лікурга» паводле Т. Драйзера, «Аксамітны сезон» М. Пагодзіна, «Гардзячка» паводле Т. Ян і інш.

Знялася ў шэрагу карцін беларускай кінастудыі.

Фільмаграфія (1932) «Жанчына» — Ульяна 1954 — Дзеці партызана (сцэнарый Г. Калтунова, рэжысёры Л. Голуб і М. Фігуроўскі) — Ганна Пракоф’еўна «Шчасце» (сцэнарый В. Салаўёва, М. Таўбэ, рэжысёр А. Файнцымер) і інш.

Ушанаванне памяці З 1992 года прысуджаецца прэмія імя Л. І. Мазалеўскай ў галіне тэатральнага мастацтва. 25 студзеня 2003 года ў паштовае абарачэнне ўведзена паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. І. Мазалеўскай.

Літаратура

Календарыюм // «Czasopis» 01’2003; Скідзель. 500 год у гісторыі / І. Барысаў, М. Дзелянкоўскі, А. Вашкевіч, Д. Люцік, Я. Лялевіч, С. Токць. — Гродна: Гродзенская абласная тыпаграфія, 2008. С. 87, 229. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.

Спасылкі

Мозалевская Любовь Ивановна // Мастоўская раённая бібліятэка

Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Кінаактрысы СССР Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі