«Янка Купала» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.
Сюжэт Янка Купала — адзін з духоўных сімвалаў Беларусі. Ён усё рабіў для таго, каб беларусы адчулі сябе паўнавартасным народам. Гэта фігура, якую ўжо нічым з вышыні сучаснасці нельга паменшыць. Але цяжар прызнания, залічэння ў сонм класікаў прыводзіць да закамянеласці асобы. Аўтары фільма здымаюць гэтую акаменеласць — праз увесь фільм гучаць вершы. Патрыятычныя, якія апяваюць Беларусь і наш народ, абуджаюць яго ад гістарычнай апатыі і вечнай тугі. Містычныя, якія шэпчуць пра ажыўленне мінулага, што спіць у кургане. І інтымна-лірычныя, напоўненыя патаемнай прыгажосцю, вечнай пачуццёвасцю і прагай да жыцця.
Над фільмам працавалі аўтар сцэнарыя — Вольга Дашук рэжысёр — Віктар Аслюк аператар — Анатоль Казазаеў гукааператар — Уладзімір Мірашнічэнка асістэнт рэжысёра — Вольга Дашук рэдактар — Уладзімір Мароз дырэктар — Уладзімір Заічанка музыка — , Віктара Капыцько
Кінафестывалі Удзельнічаў у праграме фестываля дакументальнага беларускага кіно «BelarusDocs-2018».
Водгукі Рэжысёр фільма адзначыў цяжкасць спробы зняць дакументальны фільм пра Купалу: кінахронікі з паэтам амаль няма, сімвалічная пара метраў, і яна ўжо выкарыстоўвалася шмат разоў. Да таго ж існуе незлічоная колькасць купалаўскіх кінабіяграфій, дзе паўтараецца адно і тое ж і здымаюцца тыя самыя музейныя экспанаты:
Часопіс «Мастацтва» змясціў станоўчую рэцэнзію на фільм:
Паводле меркавання часопіса «На экранах» кінакарціна з’явілася ў аб’ёме «Летапісу» па традыцыйна-фармальным прынцыпе — 135 гадоў з дня нараджэння паэта, але аўтар сцэнарыя і рэжысёр маюць намер схіляцца ад святочнай інтанацыі:
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Віктара Аслюка Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Янка Купала